Фальклорнае свята "Каляда -калядзіца"

17.01.2024

На свята ўсіх  запрасілі, нікога не забылі!

І дарослых і дзяцей - усіх  павесялілі!

    Правядзенне беларускага народнага  свята Каляды у нашым дзіцячым саду існуе даўно. Вось і ў гэтым годзе прайшло фальклорнае свята "Каляда-калядзіца".

   Гаспадар і гаспадыня чакалі гасцей ў "Беларускай хатцы" і да іх завіталі калядоўшчыкі: з  казой, мядзведзем, цыганкай і стварылі асаблівы настрой свята. Выхаванцы з задавальненнем далучыліся да калядоўшчыкаў  - чыталі шчадроўкі,  вадзілі хараводы, гулялі у народныя  гульні. Гаспадары былі ветлівымі і шчодрымі: частавалі гасцей прысмакамі.

   Свята не толькі прынесла радасць дзецям, але і дало магчымаць дакрануцца да традыцый беларускага народа.