Беларускамоўны дзень у “Беларускай хатцы”

17.11.2022

      У чацвер 17 лістапада выхаванцы рознаўзраставых груп наведалі міні-музей “Беларуская хатка” установы дашкольнай адукацыі ў рамках тэматычнага тыдня “Беларуская народная творчасць”.

    У міні-мезеі было што пабачыць. Вялікую цікавасць вызвалі у дзяцей прадметы быту беларусаў: чыгункі, гарлачы, прасы. Дзеці нават самі паспрабавалі папрасаваць ручнікі з дапамогай даўніх прылад.

     З цікавасцю разглядалі выхаванцы прыгожыя узоры на ручніках, беларускі арнамент выкананы чырвоным колерам, і кветкавыя ўзоры на абрусах, хусцінках і сурвэтках.

     А хлапчукі паспрабавалі прымерыць абутак беларусаў мінулага стагоддзя – лапці і не маглі сабе ўявіць, як у іх можна было хадзіць.

     Веданне беларускай народнай творчасці робіць па-сапраўднаму цікавым наша сучаснае жыццё, тым, што мы можам паказаць выхаванцам прадметы народнага побыту беларусаў, якім па 50-70 гадоў і ў гэтым яго цэннасць і значымасць у выхаванні грамадзянскіх якасцей і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Без мінулага – нама будучыні.