"Гуканне вясны"

05.04.2023

   Выконваючы народныя абрады і традыцыі, мы фарміруем у нашых выхаванцаў нацыянальную самасвядомасць, любоў і павагу да роднага краю.

   Па традыцыі ў дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята "Гуканне вясны", у якім прымалі удзел выхаванцы другой малодшай і разнаўзроставай групп. Дзеці падчас правядзення свята чыталі вершы пра вясну, спявалі песні, вадзілі карагод. У госці да дзяцей прыходзіла Вясна, Бусел. Разам з імі дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні "Бусел і дзеці", "На балоце". Выхавацелі пазнаёмілі дзяцей з народнымі  мудрасцямі.

   На прыканцы свята дзеці атрымалі салодкі пачастунак. Усе засталіся вельмі задаволеныя святам!