Фальклорнае свята "Каляда -калядзіца"
17.01.2024На свята ўсіх запрасілі, нікога не забылі!
І дарослых і дзяцей - усіх павесялілі!
Правядзенне беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым саду існуе даўно. Вось і ў гэтым годзе прайшло фальклорнае свята "Каляда-калядзіца".
Гаспадар і гаспадыня чакалі гасцей ў "Беларускай хатцы" і да іх завіталі калядоўшчыкі: з казой, мядзведзем, цыганкай і стварылі асаблівы настрой свята. Выхаванцы з задавальненнем далучыліся да калядоўшчыкаў - чыталі шчадроўкі, вадзілі хараводы, гулялі у народныя гульні. Гаспадары былі ветлівымі і шчодрымі: частавалі гасцей прысмакамі.
Свята не толькі прынесла радасць дзецям, але і дало магчымаць дакрануцца да традыцый беларускага народа.